Першае беларускае выданне

Новы прафесійны пераклад

Арыгінальны дызайн вокладкі

Пра Кнiгу

ГАРЫ ПОТЭР І ФІЛАСОФСКІ КАМЕНЬ

Пакуль што для Гары Потэра магіі не існуе. Ён жыве з невыноснымі Дурслямі і іхнім жудасным сынам Дадлі.

Пакоем Гары служыць маленькая камора пад лесвіцай, і адзінаццаць гадоў ніхто не святкуе яго дзень народзінаў. Але пасля сава прыносіць таямнічы ліст – запрашэнне ў неверагоднае месца пад назвай Хогвартс, Школу чарадзейства і магіі. Там хлопчык знаходзіць сяброў, адкрывае для сябе спартыўную гульню, у якой лятаюць на мётлах, і сутыкаецца з магіяй ва ўсім, ад вучобы да ежы. А яшчэ дазнаецца, што яго чакае вялікі лёс. Але для гэтага Гары мусіць выжыць… у супрацьстаянні.

Прачытаць Фрагмент

Купiць кнiгу

Дж. К. Роўлінг

АЎТАР

Дж. К. Роўлінг — аўтар раманаў пра Гары Потэра, якія пабілі мност­ва рэкордаў і атрымалі вялікую колькасць узнагарод. Любімая прыхіль­нікамі ва ўсім свеце серыя кніг была прададзена агульнай колькасцю больш за 500 мільёнаў экзэмпляраў, перакладзена на больш як 80 моў, па ёй знята восем фільмаў-блокбастараў.

Таксама Дж. К. Роўлінг напісала тры спадарожныя кнігі ў дабрачынных мэтах: «Квідыч: учора і сёння», «Фантастычныя звяры і дзе іх шукаць» і «Казкі барда Бідля». Напісаныя першапачаткова як падручнік для Хогвартса, «Фантастычныя звяры і дзе іх шукаць» натхнілі кампанію «Warner Bros.» на стварэнне новай серыі з пяці фільмаў, першы з якіх выйшаў у 2016 годзе. Другі фільм з серыі — «Фантастычныя звяры і дзе іх шукаць: Злачынствы Грындэвальда» — выйшаў у лістападзе 2018-га. У супрацоўніцтве са сцэнарыстам Джэкам Торнам і рэжысёрам Джонам Ціфані была пастаўлена п’еса «Гары Потэр і выклятае дзіця», прэзентаваная ў Вэст-Эндзе ў Лондане (2016), на Брадвеі (2018) і ў розных тэатрах свету ў 2019 годзе.

У 2012 годзе Дж. К. Роўлінг распачала электронны праект «Potter­more», дзе прыхільнікі яе творчасці могуць знаёміцца з навінамі і ар­ты­куламі, а таксама з уласнымі допісамі пісьменніцы. Прамова Дж. К. Роўлінг, з якой яна выступіла перад выпускнікамі Гарвардскага ўніверсітэта ў 2008 годзе, была апублікавана ў ілюстраваным выглядзе ў 2015-м пад назвай «Вельмі добрае жыццё: Пабочныя выгады ад няўдач і важнасць уяўлення».

Пісьменніца атрымала мноства прэмій і ўзнагарод, сярод якіх Ордэн Брытанскай Імперыі і Ордэн Кавалераў Гонару, французскі Ордэн Ганаровага легіёна і Прэмія імя Ханса Хрысціяна Андэрсэна.

Паказаць Яшчэ

Алена Пятровіч

Перакладчык

Алена Пятровіч - перакладчыца, лінгвістка. Нарадзілася ў Віцебску, жыве ў Мінску. Перакладае з англійскай, польскай і ўкраінскай моў. Больш за ўсё любіць падарожнічаць і чытаць кнігі для дзяцей, пажадана з прыгожымі малюнкамі. Любіць камерную музыку і боўлінг.Калі зразумела, што ліста з Хогвартса ўжо не дачакаецца, вырашыла перакладаць "Гары Потэра". Ну, а што яшчэ заставалася?

Вядомая сваімі перакладамі на беларускую мову твораў Артура Конан Дойла, "Падарожжаў з Герадотам" Рышарда Капусціньскага, а таксама "Гаспадара ледзянога саду" Яраслава Гжэндовіча, "Насыпаць горы" Малгажаты Шэйнэрт і інш. - апошнія зробленыя разам з калегай Марыяй Пушкінай.

Браян Сэлзнік

Мастак

Браян Сэлзнік – вядомы ў ЗША і свеце мастак і пісьменнік. Ён напісаў і сам праілюстраваў такія выданні для дзяцей і падлеткаў, як “Свет, поўны цудаў”, “Цуды”, “Хлопчык з тысячай твараў”. Сэлзнік з’яўляецца аўтарам бестселера (тэксту і ілюстрацый), па версіі The New York Times, “Вынаходніцтва Х’юга Кабрэ”. Па гэтай кнізе галівудскі рэжысёр Марцін Скарсэзэ зняў оскараносны фільм “Захавальнік часу”. Сам аўтар выступіў сцэнарыстам.

53-гадовы Сэлзнік, як прызнаўся, трапіў у свет персанажаў Роўлінг даволі позна, але здолеў стаць часткай гэтай чароўнай прасторы. Ён стварыў новае серыйнае афармленне кніг пра Гары Потэра да 20-годдзя выхаду першай гісторыі пра незвычайнага хлопчыка.

Будзь у курсе выдавецкіх навін!